Беларуская Служба

Даследаванне:  У СМІ існуюць дзве паралельныя беларускія рэальнасці. Яны амаль не перасякаюцца

21.01.2026 18:17
Аналітыкі прааналізавалі больш за 150 тысяч публікацый за 2025 год: каля 77 тысяч з дзяржаўных СМІ і звыш 72 тысяч з незалежных.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Andrys/pixabay.com/CC0 Public Domain

Даследаванне праекта FactCheck.LT паказала, што беларускія дзяржаўныя медыя сістэмна канструююць для аўдыторыі альтэрнатыўную рэальнасць, піша reform.news.  Аналітыкі прааналізавалі больш за 150 тысяч публікацый за 2025 год: каля 77 тысяч з дзяржаўных СМІ і звыш 72 тысяч з незалежных.

Вынікі даследавання сведчаць: чытач дзяржаўных СМІ Беларусі жыве ў інфармацыйнай прасторы, дзе амаль не існуе беларускай апазіцыі, не гучаць галасы замежных палітыкаў, а галоўнымі «саюзнікамі» выступаюць Расія, а нават Венгрыя. У незалежных беларускіх медыя, наадварот, ключавымі актарамі застаюцца ўкраінскія вайскоўцы і палітыкі, дэмакратычныя сілы Беларусі і заходнія лідары.

Паводле аўтараў даследавання, гэтыя два інфармацыйныя светы амаль не перасякаюцца і фактычна фармуюць для беларусаў дзве паралельныя рэальнасці.

эж